Кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1" сядзе на Марс у траўні або чэрвені
Кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1" рухаецца па арбіце Марса з хуткасцю 4,8 км у секунду і, як чакаецца, прызямліцца на паверхню Чырвонай планеты ў траўні або чэрвені, паведаміў у чацвер кіраўнік Камітэта навукі і тэхналогій пры Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхналогій Баа Вэймінь.
Зонд працуе ў штатным рэжыме і ўжо адправіў на Зямлю першыя выявы Марса ў высокім раздзяленні, якія ўтрымліваюць вялікую колькасць навуковай інфармацыі, паведаміў вядучы кітайскі эксперт па космасе.
Да пасадкі на Чырвоную планету зонд павінен здзейсніць тапаграфічнае абследаванне загадзя абранай зоны пасадкі і правесці метэаралагічнае назіранне, каб пазбегнуць пясчана-пыльнага надвор'я падчас прымарсення, адзначыў Баа Вэймінь, які з'яўляецца таксама сябрам Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13- га склікання.
Паводле яго слоў, у свеце было запушчана каля 50 місій на Марс, аднак дзве трэція з іх сталіся няўдалымі. Хай кітайская марсіянская місія і пачалася позна, аднак, айчынны зонд валодае высокай эфектыўнасцю і абсталяваны інавацыйнымі тэхналогіямі, што дазволіць яму выканаць у рамках гэтай місіі адразу некалькі задач: арбітальны палёт і пасадку, а таксама перамяшчэнне па паверхні Марса.