У Кітаі завершаны першыя выпрабаванні на аварыйную ўдаратрываласць высакахуткасных цягнікоў

2021-03-05 15:10:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі вытворца цягнікоў CRRC Changchun Railway Vehicles завяршыў першыя ў краіне выпрабаванні на аварыйную ўдаратрываласць высакахуткасных саставаў.

Кампанія сёння паведаміла, што падчас краш-тэсту на пасіўную бяспеку сутыкнуліся два 8-вагонных цягніка, кожны вагой 462 тоны. Цягнік, рухаючыся, урэзаўся ў нерухомы на хуткасці 36 км / г.

Кампанія заявіла, што дадзены тэст прадаставіць такія даныя, як паглынанне энергіі пры раптоўным сутыкненні. Гэта дапаможа зразумець, як паменшыць шкоду і забяспечыць бяспеку пасажыраў.

Як паведаміў старшы эксперт па праектаванні цягнікоў Лі Бэньхуай, кампанія плануе паглыбіць даследаванні па аварыйнай ўдаратрываласці. Таксама будуць вывучацца сумежныя галіны тэхналогій бяспекі для высакахуткасных цягнікоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ