Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Ілжывыя выдумкі аб Сіньцзяне не зменяць рэальных фактаў развіцця

2021-03-08 11:09:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошні час у ЗША і некаторых іншых заходніх краінах не спыняўся паклёп у дачыненні да Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. На падставе «правоў чалавека» Захад распачаў масіраваную інфармацыйную атаку на Кітай. 7 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў рамках «Двух сесій» міністр замежных спраў КНР Ван І назваў версію аб так званым генацыдзе ў Сіньцзяне абсурднай і заведама ілжывай.

Ван І згадаў новую манаграфію французскага пісьменніка і журналіста Максіма Віваса - «Уйгуры: канец фэйковым навінам», у якой аўтар паказаў, што ілжывыя выдумкі аб Сіньцзяне фабрыкуюць тыя, хто ніколі там не бываў.

Акрамя новай кнігі французскага журналіста, на навінавым партале ЗША Grayzone таксама пастаянна з'яўляюцца матэрыялы, у якіх на аснове вынікаў даследаванняў публікуюцца выкрыцці непраўдзівых фактаў пра Сіньцзян, сфабрыкаваных антыкітайскімі сіламі. Галоўны рэдактар сайта на днях у інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая адзначыў, што вынікі даклада праварадыкальнага хрысціянскага дзеяча Чжэн Гаэня і іншых па Сіньцзяне нават не варта аспрэчваць, яны працятыя хлуснёй ад пачатку і да канца.

Як растлумачыў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства, генацыд у большасці асацыіруецца з гісторыяй індзейцаў XVI стагоддзя, з лёсам афрыканскіх рабоў XIX стагоддзя, з гісторыяй яўрэяў XX стагоддзя, а таксама з аўстралійскімі абарыгенамі.

У перыяд з 2014-га па 2019 год рэальны наяўны сярэднедушавы даход гарадскога насельніцтва Сіньцзяна павялічыўся з 23,2 тысяч да 34,7 тысяч юаняў з намінальным ростам 8,6%. У гэтым аўтаномным раёне Кітая пастаянна ўдасканальваецца палітыка па працаўладкаванні і абароне правоў чалавека.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ