Знешнегандлёвы абарот Кітая вырас на 32,2% у першыя два месяцы 2021 года

2021-03-08 11:10:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першыя два месяцы бягучага года агульны аб'ём імпарту і экспарту тавараў Кітая павялічыўся на 32,2% і склаў 5,44 трлн юаняў.

Паводле Галоўнага мытнага ўпраўлення, экспарт у юаневым выражэнні павялічыўся на 50,1%, а імпарт -- на 14,5%. Як вынікае з даных ведамства, толькі ў лютым бягучага года знешнегандлёвы абарот Кітая склаў 2,42 трлн юаняў.

У студзені-лютым у краіне назіраўся двухзначны рост аб'ёмаў знешняга гандлю з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі. АСЕАН засталася найбуйнейшым па велічыні гандлёвым партнёрам Кітая на працягу гэтага перыяду, пры гэтым сукупны аб'ём гандлю вырас на 32,9%. Аб'ём гандлю Кітая з іншымі буйнымі гандлёвымі партнёрамі, такімі як ЕС, ЗША і Японія, выраслі адпаведна на 39,8%, 69,6% і 27,4%.

Імпарт і экспарт прыватных прадпрыемстваў за названы перыяд склалі 2,57 трлн юаняў, павялічыўшыся на 49,5%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ