Беларусь заявіла ў СПЧ ад імя 70 краін, што пытанні Сянгана -- унутраная справа Кітая

2021-03-08 11:11:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На 46-й сесіі Савета па правах чалавека ААН Беларусь 5 сакавіка выступіла з сумеснай заявай ад імя 70 краін, падкрэсліўшы, што справы Сянгана з'яўляюцца ўнутранай справай Кітая і не церпяць вонкавага ўмяшання.

У сумеснай заяве адзначаецца, што неўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў -- адзін з найважнейшых прынцыпаў Статута ААН і адна з базавых нормаў міжнародных адносін. Паказваецца, што пасля ўступлення ў сілу Закона КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў Сянгане ў рэгіёне спыніліся хваляванні і паступова аднаўляецца стабільнасць.

У заяве таксама ўтрымліваецца заклік паважаць суверэнітэт КНР, спыніць умяшанне ў справы Сянгана і ўнутраныя справы Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ