У газавым сектары Кітая захаваецца ўстойлівы рост – прагноз

2021-03-08 16:50:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Газавы сектар Кітая прадэманстраваў высокія паказчыкі ў другой палове 2020 года, і ў сярэднетэрміновай перспектыве ў гэтым сектары краіны захаваецца ўстойлівы рост, гаворыцца ў справаздачы рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings.

У справаздачы адзначаецца, што аднаўленне прамысловай актыўнасці і анамальна халодная зіма прывялі да недахопу забеспячэння газам у Кітаі ў канцы 2020 года. На фоне высокага попыту ў краіне назіралася павелічэнне аб'ёму імпарту газу. Тым не менш, праблема з пастаўкамі газу ў Кітаі ў мінулым годзе была менш сур'ёзнай, чым у 2017 годзе, бо ў мэтах скарачэння разрыву паміж попытам і прапановай нацыянальныя нафтавыя кампаніі перанеслі некаторыя пастаўкі па доўгатэрміновых кантрактах на зіму.

Акрамя гэтага, з'яўленне новых тэрміналаў, сховішчаў і трубаправодаў звадкаванага прыроднага газу таксама спрыяла павелічэнню аб'ёму паставак у Кітаі.

Чакаецца, што сярэдне- і доўгатэрміновыя пастаўкі газу ў Кітаі застануцца стабільнымі, што абумоўлена ўстойлівым попытам на газ. Нацыянальныя нафтавыя кампаніі Кітая накіроўваюць больш інвестыцый у газавы сектар, а не ў сектар сырой нафты, імкнучыся дасягнуць мэты вугляроднай нейтральнасці, забяспечыўшы пры гэтым нацыянальную энергабяспеку, адзначаецца ў справаздачы Fitch.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ