Улады Чунціна будуць спрыяць развіццю культурнага турызму ў раёне Санься на рацэ Янцзы
Урад кітайскага горада Чунцін на паўднёвым захадзе Кітая плануе садзейнічаць інтэграванаму развіццю культуры і турызму цэнтральнай часткі раёна Трох цяснін, або Санься, гаворыцца ў плане, апублікаваным прэс-канцылярыяй гарадской адміністрацыі.
Як заявіў кіраўнік упраўлення планавання і прыродных рэсурсаў Чунціна Ху Ваньтай, план ахоплівае гарадскі раён Ваньчжоу, павет Чжунсянь і Шычжу-туцзяскі аўтаномны павет агульнай плошчай 1 тыс. кв. км.
Ён адзначыў два ключавыя месцы: востраў Хуанхуадаа на рацэ Янцзы і тураб'ект Шыбаачжай з 12-павярховай драўлянай вежай на беразе ракі.
У цэнтральнай частцы раёна Санься знаходзіцца не толькі вялікая колькасць адметных мясцін, але і багатыя прыродныя рэсурсы: рэкі, выспы і водна-балотныя ўгоддзі.
У мэтах развіцця турызму ў гэтым раёне ўрад Чунціна плануе стварыць культурна-гістарычныя калідоры. Згодна з планам, мясцовая адміністрацыя таксама ўдасканаліць транспартную і турыстычную інфраструктуру і ўзмоцніць ахову экасістэмы.