Кітай працягне скарачаць спіс абмежаванняў замежных інвестыцый
У 2021 годзе Кітай яшчэ больш скароціць негатыўны спіс, які рэгламентуе доступ замежных інвестыцый на кітайскі рынак, паляпшаючы бізнес-асяроддзе для іх прыцягнення, заявіў намеснік старшыні Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў Нін Цзічжэ на ведамаснай прэс-канферэнцыі.
Па словах чыноўніка, у 2020 годзе, нягледзячы на пандэмію, прамыя замежныя інвестыцыі ў Кітай выраслі на 4,5% у доларавым эквіваленце ў параўнанні з папярэднім годам. У 2021 годзе краіна будзе пашыраць маштабы сваёй адкрытасці знешняму свету.
“Мы імкнёмся да рэалізацыі яшчэ большай колькасці найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў з удзелам замежнага капіталу і працуем над поўным зняццем абмежаванняў на доступ замежных інвестыцый у галіны, не ўключаныя ў «негатыўны спіс», каб стварыць роўныя ўмовы для доступу на рынак айчыннага і замежнага капіталу”, -- адзначыў Нін Цзічжэ.