Кітайскі зонд "Чан'э-4" аднавіў працу на 28-ы месячны дзень

2021-03-09 10:43:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага зонда "Чан'э-4" аднавілі працу на 28-ы месячны дзень на адваротным баку Месяца.

Як паведамілі ў Цэнтры даследаванняў і касмічнай праграмы, зонд "Чан'э-4", які здзейсніў пасадку на Месяц 3 студзеня 2019 года, па стане на 8 сакавіка бягучага года правёў 795 зямных сутак на Месяцы.

Месячны дзень роўны прыкладна 14 зямным суткам, столькі ж доўжыцца і месячная ноч. Зонд «засынае» ў месячную ноч з-за недахопу сонечнай энергіі.

Месяцаход "Юйту-2" у цяперашні час знаходзіцца прыкладна за 429 метры на паўночны захад ад месца пасадкі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ