У Кітаі значна скараціўся пасажырапаток у перыяд "чуньюнь"

2021-03-09 10:58:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём пасажырскіх перавозак у Кітаі значна скараціўся падчас перыяду "чуньюнь" /сезон масавай унутранай міграцыі насельніцтва Кітая ў сувязі са святам Вясны/ 2021 года.

Паводле даных, апублікаваных у рамках сумеснага механізму Дзяржсавета КНР у галіне прафілактыкі і кантролю COVID-19, у перыяд "чуньюнь", які сёлета доўжыўся з 28 студзеня па 8 сакавіка, аб'ём пасажырапатоку па ўсёй краіне ацэньваецца ў 870 млн чалавек, скараціўшыся на 70,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года.

Згодна з паведамленнем, 220 млн пасажыраў скарысталіся паслугамі чыгуначнага транспарту, 15,34 млн -- воднага. Пры гэтым аб'ём пасажыраперавозак аўтамабільным і паветраным транспартам склаў адпаведна 600 млн і 35,37 млн чалавек.

Многія сёлета вырашылі застацца ў месцах пражывання і працы падчас свята Вясны ў адказ на заклік урада пазбягаць непатрэбных сходаў і паездак на фоне намаганняў па прафілактыцы і кантролі COVID-19.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ