Выкараненне абсалютнай галечы ў Кітаі з'яўляецца эпахальным дасягненнем КНР -- беларускі эксперт
Выкараненне абсалютнай галечы ў Кітаі -- эпахальнае дасягненне кітайскай дзяржавы, якое дэманструе здольнасць кітайскай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця забяспечваць сістэмнае павышэнне якасці жыцця насельніцтва, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці. Пра гэта заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю агенцтву “Сіньхуа” кіраўнік Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрый Шчарбакоў.
Да канца лютага ў Кітаі было абвешчана аб "поўнай перамозе" ў выкараненні абсалютнай галечы ў КНР. З пачатку рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці ў канцы 1970-х гадоў 770 млн бедных сельскіх жыхароў пазбавіліся ад крайняй галечы.
"Гэта знакавая падзея дасягнута ў няпростых умовах высокай міжнароднай напружанасці, аднабаковых дэструктыўных дзеянняў асобных удзельнікаў сусветнага гандлю і негатыўных эканамічных наступстваў пандэміі каранавіруса", -- адзначыў Ю. Шчарбакоў.
Кіраўнік Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця лічыць, што кітайскі вопыт пераадолення беднасці ўяўляе цікавасць для многіх краін, паколькі яго селектыўнае выкарыстанне дазваляе пераймаць эфектыўныя практыкі дзяржаўнага кіравання, накіраваныя на ліквідацыю рэгіянальнага дыспарытэту ў развіцці, павышэнне дабрабыту насельніцтва і пабудову сярэднезаможнага грамадства. Ю. Шчарбакоў адзначыў, што экспертная супольнасць Беларусі мяркуе, што выкараненне абсалютнай галечы ў Кітаі з'яўляецца заканамерным вынікам рэалізацыі сацыяльнай палітыкі КПК, якая няўхільна вядзе краіну наперад.
"Карыстаючыся выпадкам, віншуем нашых кітайскіх сяброў са 100-годдзем з дня заснавання КПК і жадаем поспехаў у вырашэнні новых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця і паслядоўнай рэалізацыі "кітайскай мары", -- сказаў Ю. Шчарбакоў.