Кітай выступае за даступнасць вакцын ад COVID-19

2021-03-09 11:18:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У свеце зарэгістравана некалькі вакцын супраць новай каранавіруснай інфекцыі. Гэта ўсяляе ўпэўненасць у перамозе над COVID-19.

7 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў рамках 4-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў міністр замежных спраў КНР Ван І заклікаў усе краіны, якія маюць магчымасць, прыкласці максімум намаганняў, каб вакцыны ад COVID-19 былі даступныя для народаў усіх краін свету.

Кітай цвёрда прытрымліваецца прынцыпу, што вакцыны -- грамадскі прадукт «першай неабходнасці», упэўнена стаіць на чале міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне вакцын. Больш за 60 краін ухвалілі выкарыстанне кітайскіх вакцын, Кітай на бязвыплатнай аснове прадастаўляе вакцыны 69 дзяржавам, экспартуе вакцыны ў 43 краіны, дае вакцыну міратворцам розных краін і спартсменам, якія збіраюцца ўдзельнічаць у алімпійскіх гульнях. Кітай рэальнымі дзеяннямі выконвае сваё абяцанне.

Усе дзяржавы, якія маюць здольнасць змагацца з COVID-19, павінны несці адказнасць і даць вакцыны краінам, якія развіваюцца. Толькі ў гэтым выпадку можна ўзяць эпідэмію пад кантроль.

Вакцыны супраць COVID-19 павінны быць даступныя ўсім краінам і не павінны стаць прадметам гандлю паміж некаторымі краінамі ці групамі.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ