Кітай заклікаў паскорыць рэалізацыю пагаднення аб УРЭП
8 сакавіка міністр камерцыі КНР Ван Вэньтаа ў рамках 4-й сесіі УСНП 13-га склікання абвясціў, што кітайскі ўрад зацвердзіў пагадненне аб усебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве (УРЭП), і выказаў пажаданне, што зацікаўленыя краіны паскораць рэалізацыю гэтага пагаднення. Паводле яго слоў, для ажыццяўлення пагаднення аб УРЭП Кітай прыкладае намаганні да працы па тэхнічнай падрыхтоўцы, уключаючы зніжэнне мытных збораў, сертыфікацыю паходжання і інш.
У бягучым годзе Кітай працягне скарачаць «негатыўны спіс», які рэгламентуе доступ замежных інвестыцый на кітайскі рынак, пашырыць маштабы адкрытасці знешняму свету і створыць больш спрыяльную атмасферу для вядзення бізнесу, каб замежныя інвестары сумесна падзяліліся дывідэндамі кітайскага развіцця, рэзюмаваў кіраўнік Мінкамерцыі.