У правінцыі Гуандун сярод завезеных выпадкаў COVID-19 знойдзены штам, які муціраваў
Органы аховы здароўя правінцыі Гуандун / Паўднёвы Кітай / выявілі сярод завезеных выпадкаў COVID-19 новы штам каронавіруса, упершыню выяўлены ў Нігерыі.
У лютым гэтага года двое чалавек, якія прыбылі з-за мяжы, былі зарэгістраваныя як бессімптомныя носьбіты каронавіруснай інфекцыі. Пры чарговым узяцці аналізаў на COVID-19 у перыяд цэнтралізаванай ізаляцыі ў іх быў знойдзены вышэйзгаданы муціруючы штам.
Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў правінцыі Гуандун заявіў аб выяўленні, адзначыўшы, што дадзены варыянт інфекцыі распаўсюдзіўся больш чым у 20 краінах. На падставе вынікаў папярэдніх даследаванняў цэнтр паведаміў, што новы штам можа праяўляць больш высокае распаўсюджванне і ўстойлівасць да антыцелаў, што можа прывесці да паўторнага заражэння тых, хто быў раней інфікаваны COVID-19.
У цяперашні час заражаныя муціраваным вірусам пацыенты па-ранейшаму застаюцца пад медыцынскім наглядам у спецыялізаваным шпіталі, адзначылі ў цэнтры.