Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Трынідада і Табага К. Роўлі

2021-03-17 16:15:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Трынідада і Табага Кітам Роўлі.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, Трынідад і Табага з'яўляецца важным партнёрам Кітая па супрацоўніцтве ў рэгіёне Карыбскага басейна. Пасля таго, як пачалася пандэмія, Кітай і Трынідад і Табага сталі агульнымі намаганнямі пераадольваць нягоды і аказваць адно аднаму ўзаемную падтрымку. Трынідад і Табага стаў першай краінай рэгіёну Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, якая ахвяравала Кітаю сродкі для барацьбы з пандэміяй. Кітайскі бок, у сваю чаргу, таксама па розных каналах прадаставіў Трынідад і Табага супрацьэпідэмічныя сродкі і тэхнічную дапамогу. Кітайскі бок гатовы актывізаваць супрацоўніцтва з Трынідадам і Табага ў галіне вакцын і працягваць падтрымліваць яго ў барацьбе з пандэміяй.

Сярод краін Карыбскага басейна, заявіў Сі Цзіньпін, Трынідад і Табага адным з першых далучыўся да сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху". Кітайскі бок разлічвае сумесна з Трынідадам і Табага паглыбляць традыцыйную дружбу, умацоўваць супрацоўніцтва ў энергетыцы, тэлекамунікацыях, інфраструктуры і іншых традыцыйных галінах, актыўна пашыраць супрацоўніцтва ў такіх новых галінах, як альтэрнатыўная энергетыка, лічбавая эканоміка і транспартная ўзаемазвязанасць, каб вывесці адносіны ўсебаковага супрацоўніцтва і партнёрства паміж дзвюма краінамі на новы ўзровень, адзначыў старшыня КНР.

Акрамя таго, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў з моманту вяртання Кітаем яго законнага месца ў ААН. Паводле яго слоў, кітайскі бок ніколі не забудзе неацэнную падтрымку, аказаную Трынідадам і Табага, і ўхваляе той факт, што Трынідад і Табага салідарны са справядлівай пазіцыяй Кітая ў пытаннях, якія тычацца Сянгана, Сіньцзяна і Тайваня. Кітайскі бок разлічвае ўмацоўваць узаемадзеянне з Трынідадам і Табага ў міжнародных і шматбаковых справах, абараняць агульныя інтарэсы краін, якія развіваюцца, і прасоўваць фарміраванне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Старшыня КНР выказаў надзею, што Трынідад і Табага працягне гуляць пазітыўную ролю ў садзейнічанні развіццю адносін паміж Кітаем і краінамі Карыбскага басейна і, у цэлым, супрацоўніцтву паміж Кітаем і Лацінскай Амерыкай.

У сваю чаргу, К. Роўлі горача павіншаваў КПК са стогадовай гадавінай яе заснавання. Паводле яго слоў, пад кіраўніцтвам КПК кітайскі народ дамогся вялікіх вынікаў у эканоміцы, навукова-тэхнічнай сферы, у галіне барацьбы з беднасцю. Пад цвёрдым кіраўніцтвам старшыні Сі Цзіньпіна Кітай першым паспяхова адужаў пандэмію каронавіруса. Пры гэтым Кітай прадаставіў неацэнную падтрымку і дапамогу ў сацыяльна-эканамічным развіцці іншым краінам свету і гуляе важную кіруючую ролю ў барацьбе ўсёй сусветнай супольнасці з пандэміяй. КПК у поўнай меры можа ганарыцца сабой.

Адносіны Трынідада і Табага і Кітая грунтуюцца на раўнапраўі і дружбе, заявіў ён. Трынідад і Табага строга выконвае прынцып аднаго Кітая, прыкладае намаганні для пашырэння супрацоўніцтва з Кітаем у розных галінах і цесна кантактуе з Кітаем па рэгіянальных пытаннях; Трынідад і Табага разлічвае разам з Кітаем актыўна прасоўваць сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", падкрэсліў К. Роўлі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ