Уйгурскія жанчыны Сіньцзяна абверглі паведамленні заходніх СМІ пра СУАР
Выступаючы 15 сакавіка на 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, уйгурскія жанчыны з СУАР КНР Іліксіна і Тусангніша Айлі абверглі ілжывыя паведамленні заходніх СМІ пра Сіньцзян. Грунтуючыся на ўласным вопыце, яны распавялі пра шчаслівае жыццё уйгурскіх жанчын.
«Як карэнная уйгурка заяўляю - тое, што пішуць заходнія СМІ, у корані адрозніваецца ад таго, што адбываецца ў Сіньцзяне і ад таго, што я бачу кожны дзень на ўласныя вочы», - сказала Іліксіна. Па яе словах, у раёне штогод адзначаюць такія традыцыйныя святы, як Курбан-Байрам. У святочныя дні людзі адпачываюць і весяляцца. «Я і многія мае сябры-уйгуры маем вопыт навучання за мяжой», - дадала Іліксіна. Яна запрашае сяброў з усяго свету наведаць яе выдатны родны край.
У сваім выступленні Тусангніша Айлі сказала, што яна -- выпускніца Цэнтра прафесійнага навучання і павышэння кваліфікацыі павета Хатан у Сіньцзяне. «Вучні не толькі вывучаюць нацыянальную мову і атрымліваюць юрыдычныя веды, але і асвойваюць прафесійныя навыкі для паспяховага працаўладкавання», - сказала Тусангніша Айлі. Яна сказала, што цяпер працуе па 8 гадзін у дзень 5 дзён на тыдзень у кампаніі па вытворчасці адзення і тэкстылю і зарабляе штомесяц 4000 юаняў (каля 595 дол. ЗША).