МЗС КНР пракаментаваў будучую публікацыю даклада пра крыніцы COVID-19

2021-03-18 11:19:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn


Адпаведная работа па пошуку крыніц паходжання каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / была праведзена кітайскімі і міжнароднымі экспертамі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Ён зрабіў гэтую заяву на брыфінгу для прэсы, каментуючы паведамленні аб тым, што напярэдадні афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / адзначыў, што група міжнародных экспертаў, якая наведвала Кітай для вывучэння магчымых крыніц паходжання COVID-19, можа апублікаваць свой даклад на наступным тыдні.

Па словах Чжаа Ліцзяня, асноўныя высновы, адкрыцці і рэкамендацыі сумесна праведзенага даследавання магчымых крыніц паходжання COVID-19 былі апублікаваныя на сумеснай прэс-канферэнцыі кітайскага боку і міжнародных экспертаў, якая адбылася 9 лютага.

Як распавёў Чжаа Ліцзянь, пасля таго, як у ліпені мінулага года Кітай і СААЗ узгаднілі план працоўных задач, кітайскі бок у адпаведнасці з рэкамендацыямі міжнародных экспертаў задзейнічаў вялікую колькасць арганізацый і людзей для правядзення збору,упарадкавання і аналізу даных ".

"Спецыялісты абодвух бакоў падчас сумеснага пошуку магчымых крыніц COVID-19 правялі сумесны аналіз наяўных даных", - сказаў Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ