У Кітаі апублікаваныя правілы рэгулявання дзяржаўных актываў адміністрацыйных устаноў

2021-03-18 16:00:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падпісаў указ Дзяржсавета аб апублікаванні правілаў рэгулявання дзяржаўных актываў, якія знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыйных і невытворчых устаноў.

Чакаецца, што правілы рэгулявання, якія ўступаюць у сілу з 1 красавіка, будуць спрыяць адкрытаму, празрыстаму, стандартызаванаму і эфектыўнаму кіраванню дзяржаўнымі актывамі, павысяць эфектыўнасць іх выкарыстання, а таксама дазволяць захаваць і павялічыць іх каштоўнасць.

Правілы тычацца тых актываў, якія былі набыты або сфарміраваныя адміністрацыйнымі і невытворчымі ўстановамі шляхам выкарыстання фінансавага капіталу, у выпадку прыняцця размеркаванай часткі актываў, а таксама ў выпадку пералічэння, замены або ахвяравання актываў.

Правілы тлумачаць абавязкі ўладаў на ўсіх узроўнях і адпаведных урадавых устаноў па кіраванні актывамі.

Правілы таксама ўключаюць палажэнні, якія тычацца размеркавання, выкарыстання і ліквідацыі дзяржаўных актываў, якія належаць адміністрацыйным і невытворчым установам. Згодна з правіламі, актывы варта размяркоўваць ў строгай адпаведнасці з правіламі бюджэтнага рэгулявання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ