11 Арбітальны апарат «Чан'э-5» зоймецца даследаваннем далёкага космасу

2021-03-19 17:13:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі арбітальны апарат «Чан'э-5» выйшаў на арбіту вакол кропкі Лагранжа. Місія прадаставіць даныя для патэнцыйных даследаванняў далёкага космасу ў будучыні, заявіў прадстаўнік Пекінскага Цэнтра кіравання касмічнымі палётамі. Паводле яго слоў, гэта новы вопыт эксплуатацыі касмічнага апарата ва ўмовах, што моцна адрозніваюцца ад руху па арбіце.
Кропка Лагранжа знаходзіцца прыкладна ў 1,5 млн км ад Зямлі, што прыкладна ў чатыры разы перавышае адлегласць паміж Зямлёй і Месяцам. У цяперашні час «Чан'э-5» знаходзіцца ў 936 700 кіламетраў ад Зямлі і будзе праводзіць выпрабаванні і назіранні на працягу шасці месяцаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ