Колькасць аўдыторыі анлайн-літаратуры ў Кітаі дасягнула 460 млн

2021-03-19 17:35:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Колькасць аўдыторыі анлайн-літаратуры ў Кітаі дасягнула 460 млн, што складае 46,5% ад агульнай колькасці карыстальнікаў Інтэрнэту. У «Справаздачы аб развіцці інтэрнет-літаратуры ў Кітаі ў 2020 годзе», апублікаванай Акадэміяй грамадскіх навук Кітая 18 сакавіка, адзначана, што ў 2020 годзе развіццё гэтага сектара адрознівалася павышанай якасцю твораў і інавацыйным падыходам інтэрнэт-аўтараў.
У 2020 годзе ў інтэрнэт-літаратуры Кітая з'явілася больш маладых аўтараў і чытачоў, а таксама высакаякаснага кантэнту, напоўненага пазітыўнай энергіяй.
Згодна са «Справаздачай», у 2020 годзе колькасць пісьменнікаў, якія нарадзіліся пасьля 1995 і 2000 гадоў, складала амаль 80% сярод новых анлайн-аўтараў. У сваёй творчасці яны надаюць усё больш увагі рэальнаму жыццю людзей. Творы пра гарадское жыцце, гісторыі на працы, важныя гістарычныя падзеі і ход развіцця краіны сталі больш папулярнымі.
У «Справаздачы» таксама адзначаецца, што кітайская анлайн-літаратура пастаянна пашырае свае гарызонты і выходзіць на замежнага чытача. Чытачы кітайскай анлайн-літаратуры жывуць практычна па ўсім свеце. Колькасць наведвальнікаў англійскай версіі аднаго з кітайскіх парталаў анлайн-літаратуры ўжо перавысіла 73 млн. На гэтым рэсурсе можна знайсці больш за 1700 перакладзеных з кітайскай мовы на англійскую твораў. У цяперашні час больш за 100 тыс. аўтараў з усяго свету выкарыстоўваюць гэты партал і апублікавалі на ім больш за 160 тыс. арыгінальных твораў.
Па меры выхаду анлайн-літаратуры на замежнага чытача, пачала развівацца экранізацыя кітайскіх твораў. Так, на многіх анлайн-платформах і тэлеканалах свету выйшла ў эфір англійская версія вельмі папулярнага ў Кітаі тэлесерыяла «Радасць жыцця».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ