Каментар: Занепакоенасць ЗША і Японіі з нагоды КНР - абсурдная

2021-03-19 17:41:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

16 сакавіка ў Токіа адбылася сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных і абаронных ведамстваў ЗША і Японіі ў фармаце "два плюс два". Цалкам відавочна, што Злучаныя Штаты імкнуцца перацягнуць на свой бок Японію для сумеснага стрымлівання развіцця КНР.

Прадстаўнікі Японіі і ЗША выказалі сур'ёзную занепакоенасць з нагоды пытання абароны Кітая. Яны заявілі, што КНР «не адпавядае» міжнароднаму парадку.

Па назіранні міжнароднай супольнасці, нягледзячы на выказванні, ЗША і Японія не рабілі ніякіх канкрэтных захадаў супраць Кітая. Т. зв. сустрэча ў фармаце "два плюс два", хутчэй за ўсё, палітычнае шоу, якое не мае практычнага значэння. Краіны ўлічваюць толькі свае інтарэсы.

Што тычыцца амерыканскага боку, дзяржсакратар і міністр абароны ЗША выбралі Японію ў якасці пункта свайго першага афіцыйнага замежнага візіту для таго, каб хутка аднавіць адносіны з Токіа. Амерыканская тэлевізійная сетка Эн-Бі-Сі (NBC) лічыць, што цяперашнія ўлады ЗША імкнуцца дэманстраваць новую пазіцыю, адрозную ад пазіцыі ўрада Д. Трампа, і зноў умацаваць ўзаемадзеяння са сваімі краінамі-партнёрамі.

Што тычыцца Японіі, краіне не абысціся без абароннай падтрымкі з боку ЗША. Ёй неабходна чапляцца за ўплывовых людзей. Адначасова, уладам краіны неабходна павысіць ці хаця б захаваць узровень падтрымкі ў краіне, крытыкуючы КНР. На самой справе гэта толькі палітычны манеўр.

Дадзеная сумесная заява змяшчае шмат пытанняў, звязаных з Кітаем, пры гэтым апасенні Злучаных Штатаў і Японіі не аднолькавыя. Як піша Сянганская газета «Та Кун Паа», хоць ЗША і Японія дасягнулі кансенсусу па некаторых пытаннях, гэта не азначае, што пачнецца новы этап цеснага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Хоць новая адміністрацыя ЗША неаднаразова падкрэслівала важнасць сваіх саюзнікаў, але яна, перш за ўсё, забяспечвае свае ўласныя інтарэсы. Наколькі цесным можа быць амерыкана-японскі саюз, напэўна, яны і самі не ведаюць.

Варта адзначыць, што ў сумеснай заяве ЗША і Японіі згадвалася, што «Дагавор аб бяспекі паміж ЗША і Японіяй» можна ўжываць і да вострава Дзяаюйдаа, што надае двухбаковым адносінам характар ваеннага саюза. Як вядома, востраў Дзяаюйдаа і прылеглыя да яго астравы з'яўляюцца тэрыторыяй Кітая, а «Дагавор аб бяспецы паміж ЗША і Японіяй» з'яўляецца прадуктам халоднай вайны, ён не павінен наносіць шкоду інтарэсам трэцяга боку, і несці пагрозу міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Злучаныя Штаты і Японія прытрымліваюцца менталітэту халоднай вайны, свядома ўступаюць у групавую канфрантацыю і спрабуюць стварыць антыкітайскае асяроддзе. Гэта ідзе насуперак з сучаснымі тэндэнцыямі. Развіццё Кітая - гэта магчымасць для ўсяго свету, гэта не выклік. Калі Злучаныя Штаты і Японія не прызнаюць гэтага, то, якім бы цесным ні быў іх альянс, ён у канчатковым выніку абмяжуе ўласнае развіццё і ўнясе хаос ў рэгіянальнае развіццё.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ