Чыгуначныя зносіны Кітай-Еўропа стымулююць развіццё міжнароднага гандлю
У 2011 годзе першы састаў па маршрутах Кітай-Еўропа адправіўся з горада Чуньцін у нямецкі горад Дуйсбург. З тых часоў колькасць цягнікоў па гэтых маршрутах стала хутка расці. Пасля таго, як у верасні 2013 года старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў аб пачатку рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», чыгуначныя зносіны Кітай-Еўропа сталі важнай часткай ініцыятывы, накіраванай на стымуляванне гандлю паміж Кітаем і краінамі, звязанымі з гэтай ініцыятывай.
У цяперашні час колькасць чыгуначных грузавых саставаў Кітай-Еўропа перавысіла 12 тысяч, сярэдні гадавы тэмп росту складае 108%, агульная колькасць грузавых цягнікоў па гэтых маршрутах дасягнула 33,600. Перавозкі кантэйнераў склалі каля 3 млн TEU, а кошт перавезеных тавараў перавысіў 160 млрд долараў ЗША.
Міністэрства чыгунак Кітая прыняло шэраг мер па хуткім праходжанні мытнага кантролю для падобных цягнікоў, каб садзейнічаць развіццю знешняга гандлю краіны. Намеснік дырэктара цэнтра па перавозцы грузаў у горадзе Маньчжурыі ва Унутранай Манголіі Цуй Цяньлян сказаў:
«Каб скараціць час на перагрузку і прыпынак, мы звычайна загадзя звязваемся з расійскім бокам і мытняй, каб забяспечыць своечасовую дастаўку імпартнай сыравіны, неабходнай для айчынных прадпрыемстваў усёй краіны».
25 студзеня бягучага году чыгуначны рэйс X8026 Іу-СУАР-Еўропа (Іу-Малашэвіч), які складаецца са 100 стандартных кантэйнераў з супрацьэпідэмічнымі сродкамі, бытавымі таварамі і вытворчымі матэрыяламі, адправіўся з Заходняга вакзалу Іу правінцыі Чжэцзян у Малашэвіч (Польшча). Кіраўнік інвестыцыйнай кампаніі Цяньпэн горада Іу Лю Мінмін сказаў:
"Гэтым цягніком было перавезена 82 TEU супрацьэпідэмічных матэрыялаў, а таксама каля 40 тысяч адзінак ахоўнага адзення, медыцынскіх ізаляцыйных халатаў і шпрыцаў, агульная вага якіх склала 324 тоны. Астатнія 18 стандартных кантэйнераў былі прызначаныя для перавозкі ў Еўропу абсталявання, аўтазапчастак, прадметаў першай неабходнасці і іншых вытворчых і бытавых матэрыялаў».
На фоне пандэміі COVID-19 грузавыя чыгуначныя зносіны паміж Кітаем і Еўропай сталі найважнейшым каналам забеспячэння жыццядзейнасці кантынента. Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь сказаў:
«На фоне эпідэміі чыгуначны рух па маршрутах Кітай-Еўропа не спыняўся, што сведчыць пра тое, што ў крызіснай сітуацыі канцэпцыя супольнасці адзінага лёсу здабывае яшчэ больш актуальнае і практычнае значэнне, чым калі б там ні было. Нармальны рух цягнікоў па гэтых маршрутах дэманструе сілу і рашучасць Кітая па садзейнічанні глабальнаму супрацьэпідэмічнаму супрацоўніцтву і аднаўленню сусветнай эканомікі ».
Па стане на сярэдзіну лютага былі адпраўлены і прыняты 1590 цягнікоў Кітай-Еўропа, якія перавезлі ў абодва бакі 150 тыс. TEU тавараў. Колькасць цягнікоў і аб'ём перавезеных грузаў павялічыліся адпаведна на 93% і 103% у гадавым вымярэнні.
У мэтах далейшага павелічэння прапускной здольнасці кантэйнераў у кітайскіх партах, міністэрства чыгунак Кітая прадпрымае шэраг мер па пераўтварэнні і павышэнні эфектыўнасці функцыянавання чыгуначных памежных пераходаў, а таксама ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва і стварэння бяспечных і бесперашкодных міжнародных лагістычных каналаў.