Кітайска-амерыканскі стратэгічны дыялог высокага ўзроўню быў адкрытым, канструктыўным і карысным -- Ян Цзэчы

2021-03-22 15:49:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайска-амерыканскі стратэгічны дыялог на высокім узроўні быў адкрытым, канструктыўным і карысным, заявіў кіраўнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы. Ён адзначыў, што за апошнія два дні разам з міністрам замежных спраў КНР Ван І правёў працяглы стратэгічны дыялог з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і памочнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам. Бакі адкрыта і канструктыўна абмяняліся меркаваннямі па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі і двухбаковых адносін.

Адзначыўшы, што дыялог быў накіраваны на рэалізацыю кансенсуса, дасягнутага старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам ЗША Джозафам Байдэнам падчас тэлефонных перамоў у лютым, ён выказаў спадзяванне, што Пекін і Вашынгтон умацуюць кантакты, абмены і дыялог у розных галінах.

Бакі павінны развіваць кітайска-амерыканскія адносіны ў духу адмовы ад канфрантацыі, узаемнай павагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, каб прасоўваць іх па здаровым і стабільнаму шляху, падкрэсліў Ян Цзэчы.

Кітай даў зразумець, што суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць з'яўляюцца важнымі прынцыповымі пытаннямі, сказаў Ван І, падкрэсліўшы, што Вашынгтон не павінен недаацэньваць рашучасць КНР абараняць свой нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця, а таксама недаацэньваць волю кітайскага народа абараняць нацыянальную годнасць, законныя правы і інтарэсы. Пазіцыя Кітая па развіцці адносін са Злучанымі Штатамі – зразумелая і паслядоўная, заявіў Ван І. Ён выказаў спадзяванне, што ЗША пойдуць насустрач Кітаю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ