Сі Цзіньпін звярнуўся да народа Калумбіі
20 сакавіка з Кітая ў сталіцу Калумбіі была дастаўлена трэцяя партыя вакцыны ад COVID-19. Па запрашэнні прэзідэнта Калумбіі Івана Дуке старшыня КНР Сі Цзіньпін звярнуўся да калумбійскага народа з відэазваротам.
Сі Цзіньпін паказаў, што за 41 год з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін кітайска-калумбійскія сувязі атрымалі гістарычнае развіццё. КНР стала другім найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Калумбіі. Кітайскія прадпрыемствы прымаюць актыўны ўдзел у будаўніцтве ва ўсіх галінах у гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Гуманітарныя абмены паміж дзвюма дзяржавамі характарызуюцца яркім зместам, а сяброўства Кітая і Калумбіі глыбока ўвайшло ў свядомасць народаў абедзвюх краін, адзначыў ён.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што перад абліччам эпідэміі КНР і Калумбія з'ядналіся і аказвалі адно аднаму дапамогу, прыклалі сумесныя намаганні для пераадолення цяжкасцяў і наладзілі супрацоўніцтва ў барацьбе з распаўсюджваннем інфекцыі. Кітайскія вакцыны дапамагаюць разыіццю агульнанацыянальнай вакцынацыі ад COVID-19 у гэтай краіне. "Спадзяюся, што ўрады і народы абедзвюх дзяржаў будуць прыкладаць агульныя намаганні і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй і іншых галінах, выйдуць на новы гістарычны пачатак і працягнуць выводзіць кітайска-калумбійскае супрацоўніцтва на новыя этапы развіцця", -- сказаў ён.
Прэзідэнт Калумбіі І. Дуке ў той дзень арганізаваў трансляцыю на ўсю краіну відэазвароту Сі Цзіньпіна. Ён выказаў падзяку Кітаю за пачуццё глыбокага сяброўства ў дачыненні да калумбійскага народа і прадстаўленую падтрымку ў барацьбе з COVID-19. "Развіццё адносін з КНР стала шырокім кансенсусам, дасягнутым паміж усімі палітычнымі фракцыямі ў краіне. Калумбія мае намер разам з Кітаем садзейнічаць далейшаму паглыбленню міждзяржаўных сувязяў", -- адзначыў прэзідэнт Калумбіі.