Кітай сігналізуе адносна далейшага развіцця адносінаў з ЗША
Афіцыйныя асобы Кітая і ЗША ў Анкорыджы правялі стратэгічны дыялог на высокім узроўні. Гэта быў першы кантакт на высокім узроўні паміж дзвюма краінамі пасля тэлефоннай размовы Сі Цзіньпіна і Джозэфа Байдэна напярэдадні Новага года па месячным календары, а таксама першыя непасрэдныя перамовы высакапастаўленых чыноўнікаў абодвух бакоў пасля таго, як Байдэн заступіў на пасаду прэзідэнта ЗША.
Кітайскі бок прыбыў у Анкорыдж па запрашэнні амерыканскага боку для правядзення дыялогу на высокім узроўні. У ходзе перамоваў бакі правялі адкрыты дыялог па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі, кітайска-амерыканскіх адносін і па асноўных міжнародных і рэгіянальных пытаннях. На думку абодвух бакоў, дыялог быў своечасовым і карысным. Падчас дыялогу Кітай падаў сігналы адносна далейшага развіцця двухбаковых адносін.
Па-першае, кітайская дэлегацыя прыехала ў ЗША з намерам выраўыць існуючыя праблемы. Кітайская дэлегацыя прадэманстравала рашучасць цвёрда абараняць свой нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця.
Па-другое, Кітай будзе прыкладаць далейшыя намаганні для пошуку шляху да паглыблення прагматычнага супрацоўніцтва, што прадэманстравала адказнасць дзяржавы ў абароне інтарэсаў дзвюх краін і ўсяго свету ў цэлым.
Па-трэцяе, выклаўшы тэорыю аб новым тыпе адносін, кітайская дэлегацыя выказала намер супрацоўнічаць са Злучанымі Штатамі, каб падтрымаць сапраўдны мультылатэралізм у рамках шматбаковых механізмаў, прадстаўленых ААН.
Мірнае развіццё і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва -- верны шлях развіцця.