Новыя знаходкі ў руінах Саньсіндуй

2021-03-22 15:56:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія археолагі паведамілі аб новых буйных адкрыццях, зробленых у легендарных руінах Саньсіндуй, размешчаных у правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. Лічыцца, што яны дапамогуць праліць святло на адзіную крыніцу паходжання кітайскай цывілізацыі.

Археолагі выявілі там шэсць новых ахвярных ям і раскапалі больш за 500 прадметаў, гісторыя якіх налічвае прыкладна 3000 гадоў, паведаміла ў г. Чэнду Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны.

На гэты момант з чатырох ям археолагі вынялі розныя культурныя рэліквіі: кавалачкі залатых масак, залатой фальгі, бронзавых масак і вялікую колькасць слановай косці. Акрамя таго, навукоўцы таксама знайшлі фрагменты мініяцюрных скульптур са слановай косці, абвуглены рыс і насенне дрэў.

"Дзіўна, але мы раскапалі некаторыя вырабы з бронзы, пра якія мы раней не ведалі. Напрыклад, некаторыя бронзавыя вырабы ўпрыгожаны мудрагелістымі малюнкамі драконаў або кароў", -- сказаў Лэй Юй з НДІ культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Сычуань.

У іншым буйным адкрыцці парэшткі шоўку і тэкстыльных вырабаў былі ўпершыню выяўленыя ў руінах Саньсіндуй, і гэта паказвае на тое, што старажытнае царства Шу было адной з важных крыніц паходжання шоўку ў старажытным Кітаі, адзначыў кіраўнік археалагічнай групы Тан Фэй.

Руіны Саньсіндуй называюць адной з найвялікшых археалагічных знаходак чалавецтва ў 20 стагоддзі. Гэта месца было выпадкова знойдзена селянінам, калі ён капаў канаву ў 1920-х гадах. Пахаванне, якое займае плошчу 12 кв. км i знаходзiцца ў горадзе Гуанхань, лічыцца парэшткамі царства Шу.

У 1986 годзе ў ямах пад нумарамі 1 і 2 знойдзена вялікая колькасць унікальных рэліквій, якія выклікалі ўсеагульную цікавасць. Да цяперашняга моманту на месцы руін Саньсіндуй выяўлена больш за 50 тыс. рэліквій.

Больш за 30 устаноў узялі ўдзел у апошніх раскопках, якія вылучаюцца выкарыстаннем сучасных тэхналогій і інтэграцыяй раскопак і археалагічнай кансервацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ