У Кітаі прымянілі 75 млн доз вакцыны ад COVID-19

2021-03-22 15:57:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на 20 сакавіка ў Кітаі прымянілі каля 75 млн доз вакцыны ад COVID-19. Пра гэта заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Мі Фэн на прэс-канферэнцыі па прафілактыцы і кантролі эпідэміі. "Тым не менш усё яшчэ неабходныя больш дакладныя і эфектыўныя меры па барацьбе з эпідэміяй, каб не дапусціць новага ўсплёску колькасці выпадкаў заражэння", -- дадаў ён.

Зыходзячы з гэтага плана па вытворчасці вакцын, гадавы аб'ём выпуску прэпаратаў у Кітаі можа цалкам задаволіць патрэбы ўсёй краіны, адзначыў на той жа прэс-канферэнцыі прадстаўнік Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Маа Цзюньфэн.

Кітай ухваліў пяць вакцын ад COVID-19 для выхаду на рынак з дадатковымі ўмовамі або выкарыстаннем у экстранных выпадках. У іх пералік уваходзяць тры інактываваныя вакцыны, адна вакцына на аснове адэнавіруснага вектару і адна рэкамбінантная суб'едынічная бялковая вакцына, адзначыў Маа Цзюньфэн.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ