Ці заменіць лічбавы юань папяровыя грошы?

2021-03-24 15:04:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У мінулым годзе ў Кітаі пачаўся ўпэўнены рух эксперыментальнага выкарыстання лічбавых грошай, якія паступова ўводзяцца ў Шэньчжэне, Сучжоу, Пекіне і Чэнду, і фармат выкарыстання лічбавых грошай становяцца ўсё больш разнастайным.

У апошні час частка гандлёвых аўтаматаў на некаторых станцыях метро ў Шанхаі пачала прапаноўваць паслугі аплаты лічбавымі юанямі. Акрамя рэальнага фармату, лічбавыя юані таксама можна выкарыстоўваць анлайн. Зараз мабільны дадатак Digital RMB падтрымлівае некалькі дадатковых электронных кашалькоў: Didi (таксі), Meituan Bicycling (велашэрынг) і JD.com (анлайн-шопінг).

Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Майран Шоўлз адзначыў, што ў цяперашні час у вялікай колькасці краін тэстуюць нацыянальную лічбавую валюту, аднак кітайская праграма электронных плацяжоў у лічбавых грошах з'яўляецца найбольш прасунутай.

Прафесар Шанхайскай вышэйшай акадэміі фінансаў Ху Цзе адзначыў, што лічбавая валюта неўзабаве заменіць сабой частку наяўных грошай, але цалкам замяніць папяровыя грошы яна не зможа, асабліва для пажылых людзей, якім патрэбныя папяровыя грошы. Апроч таго, папяровым юаням уласцівая ананімнасць, таму ў агляднай будучыні і на працягу яшчэ доўгага часу будуць суіснаваць лічбавыя, папяровыя грошы і манеты. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ