Пекінскі паўмарафон адновіцца ў красавіку
Пекінскі паўмарафон, першапачаткова адменены з-за пандэміі COVID-19, адновіцца 24 красавіка. Гэтую інфармацыю пацвердзіў 30 сакавіка аргкамітэт мерапрыемства.
Дыстанцыя паўмарафону ў агульнай складанасці складае 21,0975 км, а максімальная колькасць удзельнікаў - 10 тыс чалавек. Забег стартуе з плошчы Цяньаньмэнь і заканчваецца ў Алімпійскім парку на поўначы сталіцы.
Рэгістрацыя пачалася 30 сакавіка і працягнецца да 16:00 4 красавіка. У выпадку, калі колькасць людзей, якія падалі заяўкі, перавысіць усталяваную квоту, то ўдзельнікі забегу будуць вызначаны лёсаваннем, а пераможцы адбору будуць абвешчаныя ў пачатку красавіка.
У адпаведнасці з патрабаваннямі прафілактыкі COVID-19, удзельнічаць у спаборніцтве змогуць толькі пастаянныя жыхары Пекіна. Для допуску да забегу неабходна прадаставіць папяровы варыянт сертыфіката адмоўнага выніку тэсту на нуклеінавыя кіслоты. Сертыфікат павінен быць выдадзены адной з устаноў Пекіна, дзе рэгулярна праводзяць адпаведныя тэсты, не раней за 21 красавіка.
Пекінскі міжнародны фестываль бегу ўпершыню быў праведзены ў 1956 годзе, колькасць яго ўдзельнікаў паступова павялічылася з больш чым 1000 чалавек да дзясяткаў тысяч. У 2016 годзе ён быў афіцыйна ператвораны ў паўмарафон.