Каментар: Даклад СААЗ аб паходжанні COVID-19 - аплявуха заходнім фабрыкантам хлусні

2021-04-01 15:18:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) 30 сакавіка апублікавала даклад па выніках сумеснага з Кітаем даследавання паходжання COVID-19. У дакладзе гаворыцца, што верагоднасць паходжання каронавіруса новага тыпу ў выніку ўцечкі з лабараторыі «вельмі нізкая». Гэтая выснова - сапраўдная аплявуха амерыканскім і заходнім палітыкам, якія ўпарта фабрыкавалі хлусню аб уцечцы віруса з лабараторыі ва Ухане.

Даследаванне паходжання віруса - навуковая праца, якая патрабуе часу, а не прэзумпцыі вінаватасці. Як адзначыў генеральны дырэктар СААЗ Тедрас Гебрэісус 30 сакавіка, «гэты даклад з'яўляецца важным пачаткам, а не канцом. Пакуль яшчэ не ўдалося знайсці крыніцу паходжання каронавіруса. Нам трэба яшчэ больш працаваць над гэтым пытаннем».

Некаторыя антыкітайскія палітыкі і СМІ яшчэ да публікацыі гэтага даклада аказвалі ціск на СААЗ, а пасля яго апублікавання ЗША і 13 краін выступілі з сумеснай заявай, у якой выказалі сумнеў і адмаўленне дадзенага дакумента.

Тым часам, Пекін двойчы запрашаў экспертаў СААЗ да сябе для даследавання паходжання каронавіруса, гэта паказвае адкрыты, празрысты і адказны падыход Пекіна да гэтай сур'ёзнай працы. Больш за тое, кітайскі бок аказаў неабходную падтрымку сумеснай групе экспертаў і атрымаў іх высокую ацэнку. Па іх словах, Кітай праявіў нечаканую адкрытасць, а паездкі ва Ухань далі нечаканы вынік.

Даследаванні крыніц паходжання каронавіруса павінны праводзіцца на аснове навуковых распрацовак, а іх вынікі павінны выкарыстоўвацца для супрацьстаяння сур'ёзным пагрозам чалавецтву. Любыя спробы палітызацыі пытання аб паходжанні каронавіруса могуць абцяжарыць міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай галіне і падарваць намаганні міжнароднай супольнасці па барацьбе з пандэміяй, што прывядзе да яшчэ большай колькасці чалавечых ахвяр.

Высвятленне крыніц паходжання каронавіуса з'яўляецца агульнай задачай, і даследаванні неабходна праводзіць у многіх краінах і рэгіёнах свету. У дакладзе, апублікаваным СААЗ па выніках паездкі ў кітайскі Ухань з мэтай высветліць паходжанне каронавіруса, падкрэсліваецца неабходнасць стварыць адзіную базу даных і выявіць па ўсім свеце больш раннія выпадкі заражэння COVID-19, пра якія пакуль яшчэ не вядома. Навукоўцы СААЗ заклікалі ўсе дзяржавы паспрабаваць ўсталяваць сапраўдную прыроду віруса і вызначыць віды жывёл, якія могуць выступаць у якасці яго носьбітаў.

Мы спадзяемся, што іншыя краіны зробяць па прыкладу Кітая, які супрацоўнічае з СААЗ і міжнароднай супольнасцю адкрыта, празрыста і вельмі адказна. Таксама мы спадзяемся, што Злучаныя Штаты, дзе склалася найбольш сур'ёзная сітуацыя з распаўсюджваннем каронавірснай інфекцыі, будуць цесна супрацоўнічаць з міжнароднымі экспертамі ў высвятленні крыніц паходжання каронавіруса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ