Даныя кампаній Sinopharm і Sinovac Biotech кажуць пра бяспеку іх вакцын супраць COVID-19 - эксперты СААЗ

2021-04-01 16:22:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Даныя па дзвюх вакцынах супраць COVID-19, перададзеныя кітайскімі кампаніямі Sinopharm і Sinovac Biotech, паказваюць, што іх эфектыўнасць адпавядае патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ /, і яны не могуць прынесці шкоду здароўю чалавека. Пра гэта заявілі 31 сакавіка ў Стратэгічнай кансультатыўнай групе экспертаў СААЗ па імунізацыі.

Стратэгічная кансультатыўная група экспертаў СААЗ па імунізацыі правяла прэс-канферэнцыю. Як паведаміў журналістам кіраўнік групы экспертаў Алехандра Кравіёта, даныя аб вакцынах, прадстаўленыя дзвюма кітайскімі кампаніямі, ясна паказваюць, што іх эфектыўнасць адпавядае патрабаванням СААЗ, то бок умове "эфектыўнасць вакцыны складае каля 50 працэнтаў, жаданы паказчык - каля 70 працэнтаў або вышэй". Даныя дзвюх кампаній таксама кажуць пра бяспеку вакцын і адсутнасці шкоды для здароўя чалавека.

А. Кравіёта заявіў, што вакцыны кампаній Sinopharm і Sinovac Biotech спачатку павінны атрымаць дазвол СААЗ або прызнаных арганізацыяй рэгулюючых органаў на выкарыстанне ў надзвычайных сітуацыях. Затым Стратэгічная кансультатыўная група экспертаў СААЗ па імунізацыі дасць рэкамендацыі па выкарыстанні гэтых дзвюх вакцын, сказаў ён, дадаўшы, што група экспертаў спадзяецца выпусціць адпаведныя рэкамендацыі да канца красавіка.

Раней у гэтым месяцы афіцыйны прадстаўнік СААЗ Маргарэт Харыс заяўляла, што вакцыны кампаній Sinopharm і Sinovac Biotech неўзабаве могуць быць адобраны СААЗ для выкарыстання ў надзвычайных сітуацыях.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ