Каментар: Хто пацерпіць ад байкоту сіньцзянскай бавоўны?

2021-04-02 14:21:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошнія некалькі дзён у Інтэрнэце відэа-ролік з сюжэтам пра працу камбайна, які збірае бавоўну на полі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне стаў сапраўдным хітом. Гэтыя кадры сталі сведчаннем недакладнай інфармацыі пра існаваньне "прымусовай працы» ў баваўнянай індустрыі ў Сіньцзяне. У гэтым кантэксце варта перасцерагчы некаторыя сусветныя брэнды, якія абвясцілі байкот сіньцзянскай бавоўне, ад блізарукасці і паспешных рашэнняў, бо настойваючы на сваіх рашэннях, яны могуць ператварыцца ў палітычны інструмент антыкітайскіх сіл на Захадзе.

У цяперашні час ураджайнасць бавоўны ў Сіньцзяне вельмі высокая, у глабальным маштабе гэта 20 працэнтаў. Сіньцзянская бавоўна - ўстойлівае звяно сусветнага вытворчага ланцугу, знайсці яму замену будзе вельмі няпроста. Са студзеня бягучага года, калі ЗША абвясцілі байкот сіньцзянскай бавоўне і ўсёй вытворнай прадукцыі, многія сусветныя брэнды апынуліся пад пагрозай, бо пачынаць супрацоўніцтва з новымі пастаўшчыкамі азначае рост сабекошту сыравіны і, вядома ж, канчатковай прадукцыі.

На самай справе, сіньцзянская бавоўна, дзякуючы сваёй якасці, заўсёды карысталася вялікім попытам на глабальным і ўнутраным рынку. А што ж тычыцца шэрагу сусветных брэндаў, якія абвясцілі байкот сіньцзянскай бавоўне, то іх дзеянні нанеслі велізарны ўдар па ўласнай рэпутацыі ў Кітаі, а гэта пацягне за сабой самыя сур'ёзныя наступствы для іх бізнесу ў доўгатэрміновай перспектыве.

Возьмем да прыкладу амерыканскі спартыўны брэнд Nike, які працуе на кітайскім рынку з 1981 года. У 2020 фінансавым годзе выручка кампаніі ў Кітаі вырасла на 8 працэнтаў. Nike напісаў у сваёй фінансавай справаздачы: «У чацвёртым фінансавым квартале паказчыкі рэгіёну Вялікі Кітай дапамаглі Nike кампенсаваць некаторыя выдаткі ў глабальным маштабе (з-за эпідэміі COVID-19)". Акрамя таго, шведскі брэнд мас-маркета H & M, які знаходзіцца ў цэнтры скандалу аб сіньцзянскай бавоўне, таксама мае патрэбу ў кітайскім рынку. Кітай з'яўляецца адным з пяці мэтавых рынкаў кампаніі. У 2020 годзе на кітайскі рынак прыйшлося 5,2 % агульнасусветных продажаў кампаніі.

Кітайскі рынак адкрыты для замежных прадпрыемстваў і брэндаў. Кітай вітае замежных інвестараў і бізнесменаў, Кітай стварае і ўдасканальвае ўмовы для дзейнасці кампаній з усяго свету. Аднак Кітай не жадае, каб замежныя кампаніі, з аднаго боку зараблялі грошы ў Кітаі, а з другога, - ажыццяўлялі нападкі на краіну.

Што важней: настойваць на некарэктным падыходзе або адмяніць рашэнне аб адмове ад сіньцзянскай бавоўны - менавіта на гэтае пытанне павінны адказаць замежныя прадпрыемствы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ