Кітай тэстуе лічбавы юань для трансгранічных аперацый
Кітай вывучае спосабы прымянення лічбавага юаня ў трансгранічных аперацыях для задавальнення патрэбаў рынку. Пра гэта заявіў 1 красавіка цэнтрабанк краіны.
Як адзначыў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Народнага банка Кітая / НБК / Ван Сінь, НБК сумесна з Фінансавым упраўленнем САР Сянган праводзіць тэхнічнае тэставанне выкарыстання лічбавага юаня для трансгранічных плацяжоў у мацерыковай частцы Кітая і ў Сянгане.
Для дасягнення дадзенай мэты НБК вядзе супрацоўніцтва ў рамках шматбаковага даследчага праекта з фінупраўлення Сянгана, цэнтральнымі банкамі Тайланда і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, дадаў Ван Сінь.
У тэставанні лічбавага юаня Кітай дамагаецца ўстойлівага прагрэсу, ужываючы ўсё больш новых алгарытмаў.
Лічбавы юань з мінулага года выкарыстоўваецца ў пілотным рэжыме ў некалькіх гарадах Кітая, у тым ліку ў Пекіне, Шэньчжэне / правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай / і Сучжоу / правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай /.