Кітайская Баваўняная асацыяцыя выступае супраць любых абмежаванняў у дачыненні да тэкстыльнай і швейнай прадукцыі Сіньцзяна

2021-04-02 14:25:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская Баваўняная асацыяцыя 1 красавіка заявіла аб сваiм рашучым непрыманні любых абмежаванняў, якія ўводзяцца заходнімі краінамі на чале з ЗША ў дачыненні да ланцужку паставак і адпаведнай прадукцыі тэкстыльнай і швейнай прамысловасці Сіньцзяна, заклікаўшы гэтыя краіны неадкладна спыніць памылковыя дзеянні.

У асацыяцыі таксама адзначылі, што падтрымліваюць запрашэнне замежных галіновых аб'яднанняў, уласнікаў брэндаў і іншых арганізацый для правядзення даследавання ў Сіньцзяне.

Асацыяцыя збіраецца ў поўнай меры выкарыстаць сертыфікаваны таварны знак China Cotton і працаваць над прасоўваннем спосабу вытворчасці бавоўны і баваўнянай прадукцыі Кітая, якія адрозніваюцца экалагічнай прыязнасцю, годнымі ўмовамі працы, высокай якасцю і адсочваннем на працягу ўсяго вытворчага працэсу.

Асацыяцыя таксама выказала намер і надалей паляпшаць імідж вырабленай у Кітаі бавоўны і баваўнянай прадукцыі, павялічваць долю прысутнасці на рынку тавараў гандлёвай маркі China Cotton і павышаць агульную канкурэнтаздольнасць баваўнянай прамысловасці Кітая.

Кітайская Баваўняная асацыяцыя - гэта некамерцыйная арганізацыя, якая налічвае больш за 3600 членаў, на долю якіх прыпадае каля 75 працэнтаў рынку краіны, вынікае з апублікаваных на сайце арганізацыі даных.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ