Пекінскі раён Дасін заявіў аб дасягненні групавога імунітэту ад COVID-19

2021-04-02 16:19:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекінскі раён Дасін заявіў аб дасягненні групавога імунітэту ад каронавіруса новага тыпу. Па стане на 27 сакавіка там былі прышчэплены 80% насельніцтва. «Гэта азначае, што ў Дасіне ўжо сфарміраваны імунны бар'ер ад COVID-19», - канстатаваў галоўны эксперт Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў Шаа Імін.

Паводле яго слоў, колькасць раёнаў, якія дасягнулі групавога імунітэту ад COVID-19 будзе пастаянна расці. Штодня ў КНР ад COVID-19 прышчапляюць 3-4 млн чалавек, часам гэты паказчык дасягае 6 млн, а ў будучыні можа вырасці і да 10 млн у дзень.

Масавая вакцынацыя ў раёне Дасін на поўдні Пекіна пачалася 17 лютага і праводзілася на добраахвотнай аснове. Каб як мага хутчэй стварыць імунны бар'ер, раён Дасін, які раней лічыўся тэрыторыяй з высокім узроўнем пагрозы заражэння каронавірусам, прыняў меры па папулярызацыі прышчэпак. Так, пачынаючы з 24 сакавіка, жыхары раёна, што прышчапіліся ад COVID-19, маглі атрымаць зніжкі ў супермаркетах. У агульнай колькасці адміністрацыя раёна вылучыла 200 млн юаняў на льготы для тых, хто прышчапіўся.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ