У Кітаі апублікаваная Белая кніга аб барацьбе з беднасцю

2021-04-06 15:23:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР у аўторак апублікавала Белую кнігу "Барацьба з беднасцю: вопыт і ўклад Кітая".

Белая кніга выдадзеная з мэтай захаваць шлях Кітая ў выкараненні крайняй галечы, пазнаёміць з падыходам і практыкай Кітая ў галіне скарачэння маштабаў галечы і падзяліцца вопытам і метадамі ў барацьбе з беднасцю.

Белая кніга складаецца з пяці раздзелаў, а менавіта: "Урачыстае абяцанне КПК", "Поўная перамога ў інтэнсіўнай барацьбе з беднасцю ў новую эпоху", "Стратэгія па аказанні адраснай дапамогі", "Вывучэнне новых шляхоў скарачэння маштабаў галечы» і "Сумеснае стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва".

Вопыт Кітая ў барацьбе з беднасцю сведчыць аб тым, што мужнасць, дальнабачнасць, пачуццё адказнасці, адданасць справе і гатоўнасць рэагаваць на выклікі — найбольш важныя рысы, гаворыцца ў Белай кнізе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ