У Кітаі за мінулыя суткі выяўлена 11 новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19
У сераду ў кантынентальнай частцы Кітая зафіксавана 11 новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19. Усе яны былі выяўлены ў правінцыі Юньнань, паведамілі ў чацвер у Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.
Восем з новых пацверджаных выпадкаў і адзін бессімптомны выпадак былі выяўлены ў прыгранічным горадзе Жуйлі падчас другога раўнда агульнагарадской кампаніі па тэставанні на нуклеінавыя кіслоты каранавіруса новага тыпу. Астатнія тры пацыенты раней былі зарэгістраваныя як бессімптомныя носьбіты.
Па стане на канец серады ў медустановах правінцыі Юньнань на лячэнні заставаліся 79 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19, а 44 бессімптомныя носьбіты каранавіруса ўсё яшчэ знаходзіліся пад медыцынскім наглядам.
У той жа дзень таксама было зафіксавана 13 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19, гаворыцца ў штодзённай справаздачы ведамства.