​Кітай прадаставіў сваё бачанне, вопыт і планы ліквідацыі беднасці

2021-04-08 15:48:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

6 красавіка ў Кітаі была апублікавана Белая кніга пад назвай «Барацьба з беднасцю: вопыт і ўклад Кітая». У дакуменце адзначаецца, што пасля шматгадовых намаганняў 98,99 млн сельскіх жыхароў Кітая ў 2020 пазбавіліся ад крайняй галечы. Ключ для паспяховага дасягнення гэтай мэты заключаецца ў тым, што ў краіне была паспяхова рэалізавана стратэгія па аказанні адраснай дапамогі насельніцтву і прыняцця кропкавых мер па ліквідацыі беднасці.

У снежні 2018 года па ініцыятыве кітайскага боку на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН быў прыняты праект рэзалюцыі аб «Ліквідацыі галечы ў сельскіх раёнах і рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года». У змест рэзалюцыі ўваходзяць такія напрамкі, як прыняцце адрасных мер па ліквідацыі галечы, стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва і інш.

Высока ацаніўшы поспехі Кітая ў ліквідацыі галечы, прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у КНР Бай Яцін заявіла, што кітайскі вопыт у гэтай сферы таксама можа быць ужыты ў іншых краінах.

Як гаворыцца ў Белай кнізе, Кітай і краіны АСЕАН сумесна запусцілі ў Азіі маштабную праграму скарачэння беднасці ў сельскіх раёнах. У Афрыцы Кітай дапамог многім краінам пабудаваць інфраструктуру воднай гаспадаркі, стварыў узорныя зоны палiтычных кансультацый і рэалізаваў праекты ў галіне кітайска-афрыканскіх тэхналогій вырошчвання і перапрацоўкі грыбоў. Кітай таксама рэалізаваў праекты тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя ў Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне і ў Лацінскай Амерыцы.

Паспяховая практыка Кітая ў пытаннях скарачэння беднасці ўмацавалі ўпэўненасць краін, якія развіваюцца, у выкараненні абсалютнай галечы. Так, выкарыстоўваючы вопыт Кітая ў пераадоленні масавай беднасці, у прыватнасці, кропкавы спосаб рэалізацыі мер у гэтай галіне, жыхары шасці вёсак у Лаосе, Камбоджы і М'янме атрымалі магчымасць значна павысіць якасць свайго жыцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ