Штогадовая нарада БАФ завяршылася дасягненнем кансенсусу адносна сумеснай барацьбы з пандэміяй

2021-04-22 11:59:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нарада Бааоскага азіяцкага форуму завяршылася ў астраўной правінцыі Хайнань дасягненнем кансенсусу адносна неабходнасці аб'ядноўваць намаганні ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 і ўмацоўваць глабальнае кіраванне.

У нарадзе прынялі ўдзел больш за 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку ўрадавыя чыноўнікі, прадпрымальнікі і навукоўцы з больш чым 60 краін.

Сёлета БАФ адзначаў сваё 20-годдзе. Гэта нарада шукала адказы на праблемы, якія выклікаюць у апошні час непакой у краін Азіі, падаўшы розным бакам важную пляцоўку для абмеркавання шляхоў паляпшэння глабальнага кіравання і супрацоўніцтва.

Як адзначыў генеральны сакратар БАФ Лі Баадун, нарада дапамагла дасягнуць станоўчых вынікаў і сфарміраваць кансенсус адносна сумесных мер барацьбы з пандэміяй і ўмацавання глабальнага кіравання. У ходзе нарады быў агучаны заклік да ўмацавання камунікацыі і каардынацыі. Удзельнікі сустрэчы вывучылі спосабы аднаўлення сусветнай эканомікі і садзейнічання агульнаму развіццю.

Заснаваны ў 2001 годзе, БАФ з'яўляецца няўрадавай і некамерцыйнай міжнароднай арганізацыяй, прыхільнай садзейнічанню эканамічнай інтэграцыі і ўстойліваму развіццю ў Азіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ