Мастак-анімаліст Лі Цзянь з Чэндускага інстытута біялогіі
Лі Цзянь працуе старшым лабарантам у лабараторыі земнаводных і паўзуноў Чэндускага інстытута біялогіі Акадэміі навук Кітая. Ужо доўгі час ён робіць таксанамічных малюнкі раслін і жывёл.
У 1978 годзе Лі Цзянь уладкаваўся на працу ў Чэндускі інстытут біялогіі, стаўшы ілюстратарам часопіса "Флора Сычуані". У 1990 годзе ён быў пераведзены ў лабараторыю земнаводных і паўзуноў і пачаў маляваць жывёл. На малюнак плошчаю з далонь у мастака сыходзіць каля 10 дзён, але калі малюецца змея, пакрытая луской, патрабуецца ўжо паўмесяца і нават больш.
Сёлета ў траўні Лі Цзянь дасягне пенсійнага ўзросту. За 43 гады працы, дзякуючы строгаму навуковаму падыходу і вывастранаму майстэрству, ён змог зрабіць больш за тысячу малюнкаў раслін і жывёл, адлюстраваўшы на паперы больш за 730 відаў сусветнай флоры і фаўны.
Фатаграфіі “Сіньхуа” / Лю Кунь
Фатаграфіі “Сіньхуа” / Лю Кунь
Фатаграфіі “Сіньхуа” / Лю Кунь
Фатаграфіі “Сіньхуа” / Лю Кунь
Фатаграфіі “Сіньхуа” / Лю Кунь
Фатаграфіі “Сіньхуа” / Лю Кунь
Фатаграфіі “Сіньхуа” / Лю Кунь