4-ы саміт "Лічбавы Кітай" адкрыўся на ўсходзе краіны

2021-04-25 17:17:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4-ы саміт "Лічбавы Кітай" адкрыўся ў г. Фучжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Фуцзянь на ўсходзе Кітая. На ім будуць прадстаўлены дасягненні краіны ў галіне інфарматыкі і інавацыі ў сферы лічбавай трансфармацыі.

Саміт, азагалоўлены "Стымуляванне новай дынамікі фактараў даных і пачатак новага паходу да лічбавага Кітая", закліканы даць платформу для абменаў і супрацоўніцтва паміж лічбавымі тэхналогіямі і вытворчасцю.

Саміт, які праходзіць як у анлайн, так і афлайн-фарматах, складаецца з сямі секцый, у тым ліку асноўнага форуму, выставы, падфорумаў, а таксама конкурсу інавацый.

Мерапрыемства засяроджана на лічбавай трансфармацыі ў некалькіх сектарах, уключаючы кіраванне, эканоміку, экалогію, інфармацыйныя тэхналогіі, гарадское будаўніцтва і ўздым сельскіх раёнаў.

Двухдзённы саміт быў сумесна арганізаваны Дзяржаўнай канцылярыяй інтэрнэт-інфармацыі, Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў, Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, Камітэтам Дзяржсавета па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і ўрадам прав. Фуцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ