Кітай гатовы стварыць сістэму класіфікацыі даных у мэтах іх абароны
26 красавіка на другое чытанне чарговай сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (ПК УСНП) быў прадстаўлены законапраект аб бяспецы даных, які закліканы стварыць сістэму іх класіфікацыі у мэтах абароны і вызначыць каталогі ключавых даных.
У адпаведнасці з гэтым законапраектам, інфармацыйныя даныя павінны быць класіфікаваны па ступенях важнасці для эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны.
У працэсе іх кваліфікацыі таксама неабходна ўлічваць узровень шкоды, нанесенай нацыянальнай бяспецы, грамадскім інтарэсам, а таксама законным правам і інтарэсам індывідуальных асоб і арганізацый у выніку фальсіфікацыі, парушэння, уцечкі, нелегальнага прысваення або выкарыстання гэтых даных, прадугледжваецца ў законапраекце.
У адпаведнасці з гэтым дакументам, каталогі ключавых даных павінны быць складзеныя для розных рэгіёнаў, адміністрацыйных ведамстваў, адпаведных галін і сектараў, каб узмацніць абарону важных даных.
У ім таксама дададзены новыя палажэнні аб штрафных санкцыях за несанкцыянаванае раскрыццё даных, з тым каб забяспечыць больш поўную прававую падставу для адпаведных арганізацый і фізічных асоб адмаўляць у неабгрунтаваных запытах з боку замежных краін.
Кітай запрасіў грамадскую думку па праекце закона аб бяспецы даных пасля яго першага разгляду на сесіі ПК УСНП ў чэрвені 2020 года.