На Шанхайскім аўтасалоне адбылася сусветная прэм'ера 128 мадэляў аўтамабіляў

2021-04-29 15:47:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

19-я Шанхайская міжнародная выстава аўтамабільнай прамысловасці паспяхова завяршылася. Выстава праходзіла ў Нацыянальным цэнтры кангрэсаў і выстаў Шанхая і доўжылася 10 дзён. Звыш 1000 вядомых кампаній з усяго свету прынялі ўдзел у мерапрыемстве, на якім было прадстаўлена 1310 аўтамабіляў, 128 з іх паказалі ўпершыню ў свеце. Агульная колькасць наведвальнікаў выставы склала 810 тысяч чалавек.

Шанхайскі аўтасалон 2021, тэмай якога было абрана «Прыняцце пераменаў», стаў першым у свеце міжнародным аўтасалонам класа "А", чыё правядзенне ў 2021 годзе адбылося па графіку.

Мерапрыемства прыцягнула асаблівую ўвагу з боку розных галін вытворчасці, прадэманстравала ўсебаковае аднаўленне эканомікі і рост Кітая пасля паспяховай барацьбы з пандэміяй, павысіла давер сусветнага аўтамабільнага рынку, а таксама забяспечыла паскарэнне для прарыву Кітая ў пераходзе ад буйной аўтамабільнай краіны да аўтамабільнай звышдзяржавы.

"Глабальная індустрыя вытворчасці зараз перажывае нябачаныя за стагоддзе перамены", - заявіў кіраўнік Шанхайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю Чжоу Міньхаа. "Рынак аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі стаў цэнтрам сусветнай увагі, разумныя аўтамабілі праклалі новы шлях трансфармацыі, навукова-тэхнічныя прадпрыемствы пашырылі магчымасці аўтамабілебудавання, а тэхналогія аўтаномнага кіравання стала тэмай ўсеагульнай цікавасці ў галіне", - адзначыў ён.

"Шанхайскі аўтасалон спадзяецца пабудаваць двухбаковы мост, які дазволіць прадпрыемствам з замежным капіталам трапляць у Кітай, а кітайскім прадпрыемствам "выходзіць за яго межы ", - дадаў Чжоу Міньхаа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ