МЗС КНР Кітай спадзяецца, што ЗША будуць супрацоўнічаць з СААЗ у пошуку крыніцы COVID-19, як і Кітай

2021-04-29 15:53:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйныя асобы з Дзярждэпартамента ЗША заявілі, што Злучаныя Штаты плануюць прадставіць СААЗ новыя рэкамендацыі па другім этапе пошуку крыніцы паходжання COVID-19. Каментуючы гэтае паведамленне, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 28 красавіка на чарговай прэс-канферэнцыі сказаў, што Кітай спадзяецца, што Злучаныя Штаты будуць супрацоўнічаць з СААЗ па пытанні крыніцы паходжання COVID-19 на прынцыпах навуковага падыходу і кааперацыі, як у свой час Кітай. Кітай заклікае ЗША не палітызаваць навуковыя даследаванні, не адмаўляць навуковы падыход, не падрываць сумесныя намаганні міжнароднай супольнасці ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19 у сваіх інтарэсах.

«Я хачу яшчэ раз падкрэсліць, што пошук крыніцы паходжання віруса - гэта навуковае пытанне, гэтую працу павінна весці сусветная навуковая супольнасць. Палітызацыя пошуку крыніцы паходжання віруса перашкодзіць глабальнаму супрацоўніцтву ў гэтай галіне, стане падрывам глабальных супрацьэпідэмічных намаганняў і прывядзе да павелічэння чалавечых ахвяр», - сказаў кітайскі дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ