Больш за 90% замежных прадпрыемстваў пазітыўна ацэньваюць перспектывы развіцця ў КНР

2021-04-30 16:32:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

96,4% прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу ў цэлым пазітыўна ацэньваюць перспектывы развіцця сваёй дзейнасці ў Кітаі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання больш за 3,2 тыс. прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу, праведзенага Міністэрствам камерцыі КНР.

Афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі Гаа Фэн паведаміў, што за першы квартал у Кітаі было адкрыта 10 263 новых прадпрыемствы з удзелам замежнага капіталу, што на 47,8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, і на 6,7% больш, чым за першы квартал 2019-га. Аб'ём засвоенага замежнага капіталу склаў 302,47 млрд юаняў (прыкладна 46,74 млрд долараў ЗША), што на 39,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, і на 24,8% больш, чым за першы квартал 2019 года.

Пазітыўныя даныя тлумачацца стабільным аднаўленнем эканомікі Кітая пасля пандэміі COVID-19, адзначыў прадстаўнік Мінкамерцыі. Разам з тым, паводле яго слоў, застаецца шэраг фактараў нявызначанасці, выкліканых напружанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце: трансгранічныя інвестыцыйныя і людскія патокі па-ранейшаму знаходзяцца на спадзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ