Эфектыўнасць вакцыны Sinovac дасягае 94 % - інданэзійскае даследаванне

2021-05-13 11:28:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Эфектыўнасць вакцыны ад COVID-19, распрацаванай кітайскай кампаніяй Sinovac Life Sciences Co., Ltd., у прадухіленні сімптомаў заражэння COVID-19 у медыцынскіх работнікаў складае 94 працэнтаў. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, апублікаванага 12 мая Міністэрствам аховы здароўя Інданезіі.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі адзін з чыноўнікаў міністэрства аховы здароўя Панджы Дхевантара, які кіраваў даследаваннем, Міністэрства аховы здароўя Інданезіі праводзіла яго ў перыяд з 13 студзеня па 18 сакавіка гэтага года, а ўдзел у ім прынялі 128 290 медыцынскіх работнікаў, якія раней не хварэлі на COVID -19. Вынікі даследавання былі падведзены пасля таго, як вышэйпаказаныя медыцынскія работнікі атрымалі дзве дозы вакцыны CoronaVac кітайскай кампаніі Sinovac. Акрамя таго, вынікі даследавання таксама паказваюць, што эфектыўнасць вакцыны ў прадухіленні шпіталізацыі гэтых медыцынскіх работнікаў склала 96 працэнтаў, а эфектыўнасць у прадухіленні смяротнага зыходу - 98 %.

Яшчэ адна супрацоўніца міністэрства аховы здароўя - Сіці Надзія Тармізі адзначыла на брыфінгу, што медыцынскія работнікі, якія змагаюцца з пандэміяй на перадавой, з'яўляюцца групай, якая найбольш схільная рызыцы заразіцца COVID-19. Даныя, атрыманыя ад гэтага перадавога атрада барацьбы з пандэміяй, сведчаць аб зніжэнні як захворвання, так і смяротнасці пасля вакцынацыі.

Акрамя таго, С. Н. Тармізі выказала надзею на тое, што яшчэ большая колькасць інданэзійскіх грамадзян зможа як мага хутчэй зрабіць прышчэпку. "Пандэмія можа скончыцца ў хуткім часе толькі ў тым выпадку, калі сярод людзей будзе створаны імунны бар'ер, які дазваляе стрымаць далейшае распаўсюджванне віруса", - сказала яна.

Масавая агульнанацыянальная вакцынацыя пачалася ў Інданэзіі ў студзені. У прыярытэтным парадку прышчэпку змаглі зрабіць 1,3 млн медыцынскіх работнікаў з усёй краіны. Як паказваюць статыстычныя даныя інданезійскай медыцынскай асацыяцыі, пасля пачатку вакцынацыі колькасць медыцынскіх работнікаў, якія паміраюць ад COVID-19, рэзка пайшла на спад.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ