Каментар: «Сумны фарс»: амерыканскія СМІ не падтрымалі пазыцыю Вашынгтона па вакцынах

2021-05-13 17:26:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Сумным палітычным фарсам» назвала газета The Washington Post рашэнне ЗША адмовіцца ад падтрымкі правоў інтэлектуальнай уласнасці на вакцыны ад COVID-19.

На днях лідары краін Еўрасаюза дасягнулі адзінства меркаванняў па прыпыненні адмены правоў інтэлектуальнай уласнасці на вакцыны. Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен заявіла: важна гарантаваць забеспячэнне вакцынамі і іх рацыянальнае размеркаванне, а не пытанне аб адмене патэнтнай абароны.

Аналітыкі мяркуюць, што вакцынны крызіс ва ўсім свеце выкліканы не пытаннямі патэнтаў, а "вакцынным нацыяналізмам". Антывірусныя прэпараты, што вырабляюцца ў ЗША, амаль цалкам застаюцца на іх тэрыторыі, амаль не экспартуюцца ў Мексіку і Канаду.

Больш сур'ёзна тое, што Вашынгтон захоўвае эмбарга на экспарт сыравіны для вытворчасці вакцыны супраць COVID-19, што аказала сур'ёзны ўплыў на глабальнае супрацьэпідэмічнае ўзаемадзеянне.

Яшчэ ў красавіку выканаўчы дырэктар Serum Institute of India - найбуйнейшага ў свеце вытворцы вакцын і важнага пастаўшчыка падтрыманага ААН праекта COVAX - папрасіў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Twitter адмяніць эмбарга ЗША на экспарт сыравіны, неабходнай для вытворчасці вакцын.

Агенцтва Associated Press таксама разглядае вакцынную пазіцыю Джо Байдэна як спробу забяспечыць сабе перавагу на сусветнай арэне.

У адрозненне ад Вашынгтона, Пекін ужо прадаставіў вакцыны ў выглядзе гуманітарнай дапамогі 80 краінам і тром міжнародным арганізацыям, экспартуе вакцыны ў больш чым 50 краін. СААЗ таксама выдала дазвол на ўжыванне кітайскай вакцыны Sinopharm у экстранных сітуацыях. Гэта азначае, што кітайскія вакцыны будуць па-сапраўднаму служыць ўсяму свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ