Рост тавараабароту паміж Кітаем і 17 краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў першым квартале 2021 года

2021-05-13 17:36:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першым квартале гэтага года аб'ём гандлю паміж Кітаем і 17 краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы / ЦУЕ / дасягнуў 30,13 млрд долараў, што на 50,2 % больш у гадавым вылічэнні, гэта на 11 працэнтных пункта вышэй за тэмп прыросту знешняга гандлю Кітая. Пра гэта заявіў 12 мая памочнік міністра камерцыі КНР Жэнь Хунбінь на прэс-канферэнцыі, праведзенай Інфармацыйным бюро Дзяржсавета КНР.

Па словах Жэнь Хунбіна, у 2020 годзе тавараабарот паміж Кітаем і 17 краінамі ЦУЕ ўпершыню перавысіў 100 млрд долараў, дасягнуўшы 103,45 млрд, што на 8,4 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. "Гэта можна назваць ростам насуперак тэндэнцыям", - адзначыў прадстаўнік ведамства.

Кітай дамогся вялікіх поспехаў у супрацоўніцтве з краінамі ЦУЕ, што таксама знайшло адлюстраванне ва ўсё больш цесным інвестыцыйным супрацоўніцтве, паслядоўным ажыццяўленні інфраструктурных праектаў і падтрыманні стабільных узаемасувязяў, заявіў Жэнь Хунбінь.

У цяперашні час аб'ём двухбаковых інвестыцый паміж Кітаем і краінамі ЦУЕ наблізіўся да 20 млрд долараў, гэта тычыцца такіх галін як аўтазапчасткі, тавары хімічнай прамысловасці і бытавая тэхніка, паведаміў памочнік міністра.

Ва ўмовах пандэміі "зялёныя" і нізкавугляроднай тэхналогіі, медыцына і ахова здароўя, а таксама альтэрнатыўныя крыніцы энергіі становяцца найбольш інвестыцыйна-прывабнымі галінамі, дадаў ён.

З 2012 па 2020 год двухбаковы гандаль паміж Кітаем і 17 краінамі ЦУЕ вырас у сярэднім на 8 працэнтаў, што больш чым у два разы перавысіла тэмпы росту гандлю паміж Кітаем і Еўрапейскім саюзам / ЕС /. У прыватнасці, імпарт Кітая з краін ЦУЕ вырас на 9,1 % у гадавым вылічэнні, а экспарт - на 7,6 %. У першым квартале гэтага года імпарт Кітая з краін ЦУЕ склаў 8,17 млрд долараў, павялічыўшыся на 44,7 % у гадавым выразе. На працягу наступных пяці гадоў Кітай плануе імпартаваць тавары коштам больш за 170 млрд долараў ЗША з краін ЦУЕ.

Выстава China-CEEC Expo - адзіная нацыянальная выстава для краін ЦУЕ ў Кітаі. З 8 па 11 чэрвеня ў Нінбо, правінцыя Чжэцзян / Усходні Кітай /, пройдзе другая па ліку China-CEEC Expo, а таксама Кітайскі Міжнародны кірмаш спажывецкіх тавараў / CICGF /. Мерапрыемствы сумесна арганізуюцца Міністэрствам камерцыі КНР і Народным урадам правінцыі Чжэцзян, у цяперашні час актыўна вядуцца падрыхтоўчыя працы.

Як заявіў віцэ-губернатар правінцыі Чжэцзян Чжу Цунцзю, паводле папярэдніх падлікаў, больш за 2 тысячы экспанентаў і больш за 6 тысяч кампаній-закупнікоў з усёй краіны зарэгістраваліся для ўдзелу ў выставах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ