У Кітаі з інтэлектуальнай вытворчай лініі сышоў першы спадарожнік

2021-05-14 16:15:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чацвер у горадзе Ухань правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай / сышоў першы спадарожнік з першай у Кітаі інтэлектуальнай канвеернай лініі па вытворчасці малых спадарожнікаў.

Гэта тыповы спадарожнік для масавай вытворчасці, самастойна распрацаваны Кітайскай карпарацыяй касмічнай навукі і тэхнікі / CASIC /.

Гэтая новая распрацоўка дэманструе, што Кітай хутка ўступіць у стадыю масавай вытворчасці малых спадарожнікаў.

Паводле даных кампаніі Space Engineering Development Co., Ltd. (даччыная кампанія CASIC), у год новая вытворчая лінія зможа задаволіць попыт на зборку і інтэграцыйныя выпрабаванні 240 малых спадарожнікаў вагой менш за 1 тону кожнага. З дапамогай інтэлектуальных тэхналогій яна дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць вытворчасці малых спадарожнікаў больш чым на 40 працэнтаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ