Сі Цзіньпін наведаў водазаборных вузел "Таоча" і вадасховішчы "Даньцзянкоу"

2021-05-14 16:18:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР праінспектаваў праект па перакідцы вады з поўдня на поўнач у правінцыі Хэнань цэнтральнага Кітая. У павеце Січуань Сі Цзіньпін наведаў водазаборны вузел "Таоча", вадасховішча "Даньцзянкоу" і вёску Цзоўчжуан. Ён абмеркаваў ход будаўніцтва, кіравання і эксплуатацыі цэнтральнай лініі праекта па перакідцы вады, а таксама ахову навакольнага асяроддзя ў раёне водазабору і перасяленне людзей з зоны рэалізацыі праекта.

Праект перакідання вады з поўдня на поўнач Кітая прадугледжвае збудаванне сеткі каналаў па ўсходнім, цэнтральным і заходняму маршрутах. Ініцыятыва была вылучана ў кастрычніку 1952 года, а будаўніцтва пачалося праз 50 гадоў. Збудаванне цэнтральнага маршруту стартавала ў снежні 2003 года, ён быў уведзены ў эксплуатацыю ў снежні 2014 года. З тых часоў вада ракі Янцзы праз вадасховішчы "Даньцзянкоу" і вузел "Таоча" накіроўваецца на поўнач - у больш за 20 гарадоў правінцый Хэнань і Хэбэй, а таксама гарадоў Цяньцзінь і Пекін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ